Главная arrow Статьи arrow История города arrow Iльiнская царква
Iльiнская царква Версия для печати Отправить на e-mail
Написал Ян Юр'евіч Машарскі   
25.08.2008

У вязь мудрагелiстых карункаў з паданняў i гiстарычных звестак сплялося мiнулае Iльiнскай царквы - адметнага помнiка архiтэктуры старажытнай Оршы.
Ильинская церковь. Орша.Ад карэнных жыхароў горада яшчэ даволi часта можна пачуць крыху наiўную легенду, ў якой стварэнне тутэйшага храма звязваецца з iмем нейкага князя Iльiна. Нiбыта недзе на Кабыляцкiм парозе, або на лiхадзейным каменi Камары ва ўрочышчы Чэрцiца на шляху па Дняпры судна з дружынай князя атрымала значнае пашкоджанне.

Людзi i асаблiва багатая данiна аказалiся пад пагрозай знiкнення ў водах бурнай i iмклiвай тады ракi. У такi небяспечны час князь i паабяцаў у падзяку за захаванне жыцця i багацця ў месцы, куды дняпроўскiя хвалi прыб'юць тонучае судна да берага, пабудаваць царкву. Гэта i здарылася на левабярэжжы Дняпра насупраць вусця Аршыцы. Князь Iльiн стрымаў дадзенае слова, - пасля завяршэння будаўнiцтва царквы прыгаршчы залатых манет ахвяраваў ён i Дняпру, паклаўшы пачатак iснуючуючай дагэтуль ў аршанцаў традыцыi кiдаць манеты ў раку пры раставаннi i вяртаннi ў родныя мясцiны...
Здалёку бачная вежа-званiца храма, якi аршанцы назвалi Iльiнскiм, была i своеасаблiвым маяком для праходзячых па рацэ суднаў, бо Дняпро ва ўсе часы гiсторыi Оршы быў значнай транспартнай магiстраллю. Сцвярджаюць, што iмя заснавальнiка храма ёсць на адным з царкоўных званоў. Напэўна, пра часы заснавання апавядае i надпiс на вялiкiм валуне, закладзеным у падмурак агароджы, - бачылi яго не так даўно падчас рамонту брамы.
Паводле ж звестак са старых апiсанняў горада, яшчэ ў 1460 г. тут, на левым беразе Дняпра, па загаду польскага караля Казiмiра быў узведзены драўляны храм. Скупыя радкi падання тлумачаць яго стварэнне ўдзячнасцю караля Богу i лёсу за захаванне жыцця яго жонкi, якая аднойчы ледзьве не ўтапiлася, але цудам аказалася выратаванай. Выпадак гэты здарыўся на Дзень прарока Iльi, таму i храм, пабудаваны з яго нагоды, назвалi Iльiнскiм. Цяпер ужо цяжка знайсцi больш падрабязныя звесткi аб iм, напэўна, нiдзе не збераглося i замалёвак тагачаснага храма, ды i праiснаваць яму давялося нядоўга...
Тыя ж гiстарычныя вытокi сведчаць, што ўжо ў 1505 г. на месцы гэтага загiнуўшага ў пажары храма, княгiняй Соф'ей Юр'еўнай пабудавана новая, таксама драўляная, i таксама Iльiнская царква. Яе век аказаўся значна больш працяглым, - як вядома, iснавала гэта царква нават у 19 ст. i была ў той час адной з найстарэйшых культавых пабудоў Оршы. Iншае паданне прыгадвае i тое, што ў 1706 г., назiраючы за ўмацаваннем Копысi i Оршы падчас Паўночнай вайны, цар Пётр I у той Iльiнскай царкве малiўся аб дараваннi перамогi над шведамi.
Доўга ў змрочным задуменнi глядзеў з гарадскога замчышча на iмклiвую плынь Дняпра i старую драўляную Iльiнскую царкву Напалеон у 1812 годзе...
I вось ужо болей 120 гадоў узвышаецца на маляўнiчым левабярэжжы Дняпра мураваная Iльiнская царква. Будаўнiцтва яе было завершана ў 1880 г. Гэты велiчны храм псеўдарускага стылю, як i яго папярэднiкi, узведзены дакладна насупраць вусця Аршыцы, з'яўляецца ён i адным з каштоўных старых упрыгажэнняў амаль тысячагадовай Оршы.
Пашчасцiла, што встаяў храм у сумна вядомыя 30-я гады 20 ст., калi пад навалай так званага "ваяўнiчага атэiзму" ў краi загiнула шмат каштоўных помнiкаў гiсторыi i архiтэктуры. Але кранула хваля тагачаснага вандалiзма i Iльiнскую царкву, - храм быў закрыты. Як расказваюць мясцовыя жыхары, яго тэрыторыя i будынак некаторы час выкарыстоўвалiся для гаспадарчых патрэб горада, - тут стварылi склады, а ў вежы-званiцы дзейнiчала вяндлярня...
Вядома i тое, што ў часы Айчыннай вайны палiтычным актам камандавання фашыстскай Германii было аднаўленне царкоўнай службы ў закрытых храмах на акупаванай тэрыторыi. Па сведчаннях старажылаў, у той час зноў пачалiся служэннi i ў асобных храмах на Аршаншчыне - у Баранi, Солаўi, а таксама ў Iльiнскай царкве. Так зусiм нечакана змянiўся яе лёс, - прайшоўшы недзе зусiм побач, абмiнулi яе разбурэннi ў лiхiя ваенныя часiны, застаўся храм дзеючым i пасля вайны.
Нельзя не упомянуть и неприметную деревянную постройку (дом № 12 по ул. Пролетарской), бывшую в минувшем столетии корчмой. По преданию, в ней, будучи проездом в Орше, царь Николай II встречался с местным купечеством.



 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

< Пред.   След. >
 
 
 
 
Авторизация
Наш опрос
Kaktoozzpromogroup
Вы хотите, чтобы в городе была организована вечеринка в уютном помещении с актуальной электронной музыкой, адекватной программой и лучшим в городе барменом?
Кто online
Нет пользователей online
Последние комментарии
Последние обсуждения
  1. Баннеры (Ян Юр'евіч Машарскі)
  2. В ответ на: "Купа"-что это такое? (Ян Юр'евіч Машарскі)
  3. "Купа"-что это такое? (Guest)
Пожертвования сайту

Webmoney Yandex
Powered by Adeptus Donate



Информационный партнёр
Реклама
Каталог белорусских сайтов





  Лучшие сайты беларуси -



Rating All.BY
 
 
 
 
 
 
Designed by Yan Masharski © 2007